Новости проекта
Научный семинар
Перенос и удаление уроков
Навстречу новым горизонтам с Парком высоких технологий
Станьте участником программы «Учитель для Беларуси»!
Знакомьтесь с героями Schools.by!
Награждение победителей конкурса
Голосование
Являетесь ли вы авторизованным пользователем?
Всего 381 человек
Голосование
Будете принимать участие в блиц конкурсах?
Всего 28 человек
Голосование
Как часто вы пользуетесь нашим сайтом?
Всего 262 человека
Голосование
Необходимо ли сообщать об отсутствии занятий на сайте?
Всего 184 человека
Голосование
Является ли востребованным наш сайт?
Всего 196 человек

Цiкавыя беларускiя творы

Дата: 27 января 2018 в 09:01
Автор: Величко А.

Цікавыя беларускія творы

Што б такога пачытаць?

Беларуская літаратура багатая на цікавыя творы з захапляльным сюжэтам. Адукарпадабраў для цябе суперскую сямёрку твораў айчыннай літаратуры.

Уладзімір Караткевіч «Ладдзя роспачы»

Аповесці і раманы, п’есы і вершы Уладзіміра Сямёнавіча варта прачытаць кожнаму, хто жадае спазнаць далікатны смак беларускага мастацкага слова. Чаму б не пачаць з філасофскага фэнтэзі? Абаяльны прайдзісвет Гервасій Выліваха з купай такіх жа сяброў немінуча зацягне ў вір прыгод і роздумаў, варта толькі кінуць вокам на радкі.

Юрый Станкевіч «П'яўка»

Душа жадае нечага змрочнага? Антыўтопія, калі ласка. Аўтарскае ўяўленне малюе Беларусь далёкага 2050 года пасля «непажаданых падзеяў» — экалагічных катостроф. Даволі жорстка і натуралістычна пісьменнік папярэджвае пра магчымы надыход жудаснай будучыні.

Андрэй Федарэнка «Бляха»

Колькі чалавечнасці ў чалавеку? Што ёсць выхаванне: прыгожая абгортка, за якой хаваецца духоўная мізэрнасць, ці прыродная чуйнасць, незалежная ад сацыяльнага асяроддзя? Не ўпершыню пісьменнікі задаюцца гэтым пытаннем, абмалёўваючы вострыя праблемныя сітуацыі. Ёсць што сказаць на гэта і Андрэю Федарэнку.

Ніл Гілевіч «Родныя дзеці»

Раман у вершах беларускага класіка не толькі пра каханне ды сяброўства-здраду, але і пра Беларусь, пакуты творчасці, вечныя пытанні.

Таццяна Барысік «Жанчына і леапард»

Беларуская правінцыя з яе паўсядзённым жыццём вачамі сучаснай пісьменніцы не пакіне абыякавым любога чытача.

Алена Брава «Дараванне»

Ларыса Вашкевіч даглядае цяжкахворага свёкра-немца. Нечакана жанчыне адкрываюцца страшныя звесткі: бацька мужа — былы салдат вермахта і службу праходзіў якраз у Беларусі…

Людміла Рублеўская «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча» і «Авантуры студыёзуса Вырвіча»

Гісторыка-прыгодніцкія творы з элементамі дэтэктыву і адценнем фантасмагорыі —нерэальных абсурдных падзей. Рэч Паспалітая канца XVIII стагоддзя — панарама, на фоне якой завязваецца мудрагелісты сюжэтны клубок.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.